Mozilla робіць браўзеры, праграмы, код і інструменты, якія ставяць інтарэсы людзей вышэй за прыбытак.
Наша місія: трымаць Інтэрнэт адкрытым і даступным для ўсіх.
Наша місія ў дзеянні
Піянеры адкрытага сеціва
Наша кіраўніцтва знаходзіцца на пярэднім краі будоўлі здаровага інтэрнэту з самага першага дня. Тое, што пачыналася як альтэрнатыва панаванню карпарацый, ператварылася ў глабальны рух за лепшае сеціва.
Firefox: Хуткі назаўсёды
Калі вы выкарыстоўваеце новы Firefox, вы атрымліваеце вокамгненны вэб-сёрфінг і адначасова падтрымліваеце місію Mozilla трымаць Інтэрнэт здаровым, дзіўным і гасцінным для ўсіх.
Бачанне інтэрнэту ад Mozilla
Прачытайце пра наша бачанне Інтэрнэту і пра тое, як мы намерваемся ажыццяўляць гэтае бачанне.
Talking Tech Issues IRL
In Mozilla's multi-award winning podcast, host Bridget Todd talks to the people shaping the future of the internet and AI.
Карпарацыя. Фонд. Не дзеля прыбытку.
Mozilla ставіць людзей вышэй за прыбытак ва ўсім, што мы кажам, будуем і робім. Насамрэч, некамерцыйны фонд знаходзіцца ў цэнтры нашай карпарацыі.
Даведайцеся аб Mozilla FoundationМаніфест Mozilla
Прынцыпы, якія мы напісалі ў 1998 годзе, па-ранейшаму накіроўваюць нас сёння. А ў 2018 годзе, мы стварылі дадатак, каб падкрэсліць уключнасць, прыватнасць і бяспеку для ўсіх у Інтэрнэце.
Чытаць МаніфестГлабальны погляд
Сан-Францыска
2000 гасцей вітаюцца кожны год
Берлін
500 штогадовых удзельнікаў на серыі выступленняў у Берліне
Таронта
800 бутэлек халоднай кавы спажываецца штогод.