Аб гэтым сайце
Вэб-сайт www.mozilla.org існуе ўжо больш за два дзесяцігоддзі. Дакладней, з часоў дыназаўраў па мерках Інтэрнэту. Такім чынам, www.mozilla.org з'яўляецца нарожным каменем Інтэрнэту, карані якога глыбока ідуць у рух за адкрыты код, які стаў сведкам стварэння Mozilla.
Сёння гэта сайт, куды людзі прыходзяць, каб спампаваць Firefox, паспрабаваць Mozilla VPN і даведацца больш пра Mozilla. Па дарозе вы таксама можаце знайсці некалькі Велікодных яек.
Як і шмат якія нашы прадукты, гэты вэб-сайт таксама мае адкрыты зыходны код:
- Праглядзець зыходны код на GitHub
- Паведаміць пра памылку
- Зрабіць унёсак у кодавую базу
- Дапамагчы з перакладам
- Прачытаць дакументацыю
Калафон
Некаторыя праекты з адкрытым зыходным кодам, выкарыстаныя для стварэння гэтага сайта:
- Django у якасці бэкэнд вэб-фрэймворка з Jinja для стварэння шаблонаў.
- Сістэма праектавання Protocol Mozilla для інтэрфейсных кампанентаў і брэндынгу.
- Сістэма лакалізацыі Mozilla Fluent для моўнага перакладу.
- Мноства іншых меншых бібліятэк і фрэймворкаў, якія вы можаце знайсці ў нашым GitHub рэпазіторыі.
Мы дзякуем усім памочнікам Mozilla, якія дапамаглі зрабіць Інтэрнэт лепш.