64-біт

Больш бяспечны Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Карыстальнікі ў 64-разрадных Windows, якія сцягваюць Firefox, тыпова атрымліваюць нашу 64-разрадную версію. Гэта азначае, што вы атрымаеце больш бяспечную версію Firefox, якая таксама завісае значна менш. Наколькі менш? У нашых тэстах дагэтуль 64-разрадны Firefox знізіў збоі на 39% на машынах з 4 ГБ аператыўнай памяці і больш.

У чым розніца паміж 32-разраднай і 64-разраднай версіямі?

Вось галоўнае, што трэба ведаць: 64-разрадныя праграмы могуць выкарыстоўваць больш памяці і маюць меншую імавернасць збояў, чым 32-бітныя праграмы. Акрамя таго, з пераходам з 32 на 64 біты функцыя бяспекі пад назвай рандамізацыя размяшчэння ў адраснай прасторы (ASLR) працуе лепш, каб абараніць вас ад зламыснікаў. Карыстальнікі Linux і macOS, не шкадуйце, вы ўжо атрымліваеце асалоду ад Firefox, які аптымізаваны для 64 разрадаў.

Як атрымаць 64-разрадны Firefox?

Калі ў вас 64-разрадная Windows (вось як праверыць), ваш Firefox можа быць ужо 64-разрадным. Праверце версію Firefox (у вакне “Пра Firefox”) і знайдзіце “(32-біт)” або “(64-біт)” пасля нумара версіі:

  • Калі вы бачыце “(32-біт)” і ў вас Firefox 56.0 ці старэйшы, абнаўленне да апошняй версіі Firefox павінна аўтаматычна абнавіць вас да 64-разраднай версіі.
  • Калі вы бачыце “(32-біт)” і ў вас Firefox 56.0.1 або навейшай версіі, ваш камп'ютар можа не адпавядаць патрабаванню па мінімальнай памяці для 64-разраднага (3 ГБ аператыўнай памяці і больш). Але вы можаце ўручную ўсталяваць 64-разрадны Firefox, калі хочаце.
Калі вам трэба запусціць 32-разрадны Firefox або ўручную ўсталяваць 64-разрадны Firefox, вы можаце проста сцягнуць і перазапусціць усталявальнік Firefox для Windows (32-разраднай або 64-разраднай) з старонкі сцягвання Firefox для іншых платформаў і моў.

Вазьміце свой браўзер пад кантроль.