Незалежна ад таго, шукаеце вы хуткі браўзер або шукаеце незалежную арганізацыю, якая ахоўвае вашу прыватнасць, гэты спіс тут, каб адказаць на самыя актуальныя пытанні, звязаныя з Firefox.
Firefox Browser — адзіны асноўны браўзера, падтрыманы некамерцыйнай арганізацыяй, якая не прадае вашыя асабістыя звесткі рэкламадаўцам, дапамагаючы вам абараніць сваю асабістую інфармацыю. Падрабязней пра Браўзеры Firefox і іншыя прадукты.
Вы можаце лёгка сцягнуць настольны браўзер Firefox тут. Firefox працуе на прыладах з Windows, Mac і Linux, а таксама даступны для Android і iOS. Упэўніцеся, што сцягваеце наш браўзер з адной з нашых давераных старонак Mozilla/Firefox.
Так! Браўзер Firefox Browser бясплатны. Насамрэч супер бясплатны. Ніякіх схаваных выдаткаў або чаго-небудзь яшчэ. Вы нічога не плаціце за яго выкарыстанне, і мы не прадаём вашыя асабістыя дадзеныя.
Звязаныя пытанні: ці бясплатны Firefox Browser, ці каштуе Firefox грошайНе, мы не лічым, што Chrome лепшы за Firefox, і вось чаму: калі людзі пытаюць, які браўзер лепшы, яны насамрэч пытаюць, які браўзер хутчэйшы і бяспечнейшы. Firefox абнаўляецца штомесяц, каб запэўніць, што ў вас самы хуткі браўзер, які аўтаматычна паважае вашу прыватнасць.
Звязаныя пытанні: ці Firefox лепшы, чым Chrome, ці Firefox лепшы, чым Google, ці Firefox бяспечнейшы, чым Chrome, ці Firefox больш прыватны, чым ChromeАхова вашай прыватнасці з'яўляецца нашым прыярытэтам нумар адзін, і мы гарантуем, што ўсталяванне Firefox на вашы прылады цалкам бяспечнае, але заўсёды пераконвайцеся, што вы сцягваеце з даверанага Mozilla/Firefox сайта, напрыклад, нашай старонкі сцягвання.
Firefox не толькі бяспечны ў выкарыстанні, ён таксама дапамагае захаваць вашы дадзеныя і асабістую інфармацыю ў бяспецы. Браўзер Firefox Browser аўтаматычна блакуе збор вашых дадзеных вядомымі трэкерамі старонніх асоб, трэкеры сацыяльных сетак, крыптамайнераў і збіральнікаў лічбавых адбіткаў. Даведацца больш аб прыватнасці ў нашых прадуктах.
Звязаныя пытанні: ці добры Firefox для прыватнасці, ці бяспечны Firefox, ці Firefox лепшы для прыватнасціНе. Ніколі не было, ніколі не будзе. І мы абараняем вас ад многіх рэкламадаўцаў, якія гэта робяць. Прадукты Firefox створаны для абароны вашай прыватнасці. Гэта абяцанне.
Firefox не марудны… цяпер. У 2017 годзе мы цалкам перабудавалі наш рухавік браўзера (пад назвай Quantum), каб гарантаваць, што Firefox можа канкурыраваць з іншымі асноўнымі браўзерамі. І нашы блакіроўкі трэкераў дапамагаюць старонкам загружацца яшчэ хутчэй. Таму Firefox працуе бліскавічна хутка, не ахвяруючы вашай прыватнасцю.
Firefox не заснаваны на Chromium (праект браўзера з адкрытым зыходным кодам у аснове Google Chrome). Насамрэч, мы адзін з апошніх асноўных браўзераў, які не з'яўляецца такім. Firefox працуе на нашым браўзерным рухавіку Quantum, створаным спецыяльна для Firefox, таму мы можам забяспечыць апрацоўку вашых дадзеных з павагай і захаванне іх прыватнасці.
Google — прадвызначаная пошукавая сістэма ў Firefox, што азначае, што вы можаце шукаць у Інтэрнэце наўпрост з адраснага радка. Падрабязней пра налады пошукавых сістэм і змяненне прадвызначаных налад.
Firefox не мае ўбудаванага VPN (віртуальнай прыватнай сеткі), але Mozilla стварае прадукт пад назвай Mozilla VPN, які вы можаце выкарыстоўваць у дадатак да прыватнага Firefox Browser, які можа абараніць ваша падключэнне праз Wi-Fi, а таксама ваш IP-адрас.
Звязаныя пытанні: ці хавае Firefox ваш IP-адрасFirefox створаны Mozilla Corporation, даччынай кампаніяй некамерцыйнай арганізацыі Mozilla Foundation, і кіруецца прынцыпамі маніфеста Mozilla. Даведайцеся больш пра вытворцу Firefox тут.
Звязаныя пытанні: каму належыць Firefox, хто валодае Firefox Browser, ці належыць Firefox Google, ці належыць Mozilla Firefox кампаніі Google